Унутры беспілотніка, які ўпаў у Падмаскоўі, знайшлі выбухоўку

Беспілотнік, які ўпаў / Telegram
Беспілотнік, які ўпаў / Telegram

Унутры беспілотніка, які ўпаў учора ў Маскоўскай вобласці, супрацоўнікі расійскай ФСБ знайшлі выбухоўку. Пра гэта пішуць "Известия". Паводле звестак выдання, унутры лятальнага апарата "выявілі дзве выбухоўкі С-4 агульнай вагой каля 1 кг і чатыры кумулятыўныя зарады да ручнога супрацьтанкавага гранатамёта (РСГ)".

Нагадаем, беспілотнік упаў учора за 100 метраў ад газакампрэсарнай станцыі ў Каломенскім раёне Маскоўскай вобласці. Мэтай атакі, паводле мясцовых уладаў, імаверна, быў аб'ект цывільнай інфраструктуры, але ён не пацярпеў. Не было ні ахвяр, ні разбурэнняў.

"Известия" таксама адзначаюць, што беспілотнік, які ўпаў, мае замежнае паходжанне. У расійскіх УС такія не выкарыстоўваюць. Дроны такога тыпу вырабляе ўкраінская кампанія "Укрджэт". Нагадаем, учора таксама стала вядома пра тры надзвычайныя здарэнні з дронамі ў Белгарадзе. Адзін з беспілотнікаў заляцеў ноччу ў кватэру шматпавярховага дома. Абломкі яшчэ двух знайшлі на вуліцах горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі