Унучка Рынга Стара стварыла свой калектыў

Унучка былога ўдарніка The Beatles Рынга Стара 22-гадовая Таціа Старкі стварыла ўласны гурт пад назвай Belakis. Паводле паведамлення New Musical Express, калектыў ужо даў некалькі канцэртаў і запланаваў яшчэ шэраг выступаў у клубах Лондана.

Як адзначаецца, Таціа не пайшла па шляху свайго дзеда і бацькі Зака Старкі, які да нядаўняга часу граў на бубнах у гурце Oasis, а зараз з'яўляецца бубначом The Who. У Belakis яна грае на басе.

Азнаёміцца з творчасцю Belakis можна на старонцы гурта на MySpace.

Фота: i105.photobucket.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі