Уначы ў Гродне адкрытым агнём гарэў мэблевы цэх (фота)
Уначы на 27 кастрычніка ратавальнікі ліквідавалі пажар у мэблевым цэху ў Гродне, на вуліцы Вясёлай. Паведамленне пра моцнае задымленне паступіла на пульт МНС паступіў апоўначы. Калі да месца выкліку прыбылі першыя падраздзяленні ратавальнікаў, цэх па вытворчасці мэблі гарэў адкрытым полымем.
У момант загарання ўнутры памяшкання людзей не было.
Пажар быў лакалізаваны ў 00:23, ліквідаваны ў 1:01. Агнём знішчаны дах на плошчы 1200 квадратных метраў, а таксама маёмасць, якая знаходзілася ўнутры. Пацярпелых няма.
Прычыны загарання высвятляюцца. МНС разглядае дзве асноўныя версіі: кароткае замыканне электраправодкі і падпал.