Universal здыме фільм пра першага чалавека на Месяцы
Кінакампанія Universal здыме біяграфічны фільм пра амерыканскага астранаўта Нэйла Армстронга - першага чалавека, які крочыў на Месяц.
Паводле паведамлення Variety, у аснову кінастужкі будзе пакладзеная дакументальная кніга Джэймса Хансэна First Man: The Life of Neil A. Armstrong.
Сцэнарыстам выступіць Ніколь Пэрлман, якая спецыялізуецца на тэкстах для дакументальных фільмаў і для карцін, заснаваных на рэальных падзеях.
Дадам, што Нэйлу Армстрангу ў жніўні 2008-га споўніцца 78 гадоў.
Пасля знакамітага наведвання Месяца ён адмовіўся ад палётаў у космас, некалькі гадоў прапрацаваў у НАСА, выкладаў ва ўніверсітэце Цынцынаці, удзельнічаў у некалькіх камісіях НАСА ў якасці запрошанага эксперта, а зараз вядзе вельмі адасобленае жыццё.
Фота: markitup.com