Унікальны драўляны помнік з’явіўся ў Ружанах (фота)

Гэта групавы помнік: 10 драўляных фігур стаяць у адной кампазіцыі, апякун Ружан святы Казімір стаіць бліжэй да касцёлу, яшчэ адну жаночую фігуру паставілі ля дарогі. Стваралі помнік 12 разьбяроў — яны выразалі скульптуры з дубовых камлёў за 8 дзён пленэру.


 
Ідэю кампазіцыі тлумачыць адзін з аўтараў, разьбяр Уладзімір Чыквін:



“Леў Сапега — гэта патрон гэтага ўсяго краю. Ён па часу іншы, таму яго паставілі аднаго, асобна. Ён нібыта назірае, што будзе пасля яго. Тут стаіць адзінаццаць фігур. Вяшчальнік зачытвае акт надання Ружанам Магдэбургскага права. Там кароль прыехаў з каралевай, ягоная світа з Сапегаў, світа з мясцовай шляхты”.



Адкрыццё помніка было зачынам штогадовага фэсту “Ружанская брама”, які сёлета сабраў больш за 3 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі