Уначы ў Мінску здарылася камунальная аварыя
![Уначы ў двух раёнах знікала вада](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/toddler-hand-1893255_1280.jpg.webp?itok=EEYGyjpe)
Уначы ў двух раёнах знікала вада / pixabay.com
Уначы ў Мінску здарылася камунальная аварыя. Як паведамляюць ратавальнікі, у 02:40 стала вядома пра прарыў вадавода халоднага водазабеспячэння дыяметрам 1000 мм па вуліцы Шаранговіча. У выніку зніжаўся ціск у вадаправоднай сетцы ў Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы. Водазабеспячэнне спажыўцоў аднавілі яшчэ ўначы па абводнай лініі.
У панядзелак праходзяць аднаўленчыя працы. Мяркуецца, што пашкоджаны ўчастак адновяць да 15-й гадзіны.
Камунальныя аварыі ў Мінску нярэдкія. Адна з самых "гарачых" кропак — раён плошчы Бангалор, дзе будуецца станцыя трэцяй лініі метро і ўжо неаднаразова метрабудаўнікі пашкоджвалі камунікацыі.
![Уначы ў Мінску здарылася камунальная аварыя](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/55_56.jpg.webp?itok=0_lj9JhL)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.