Уначы ў чацвер у Беларусі чакаецца да 13 градусаў марозу

Уначы ў чацвер у Беларусі чакаецца да 13 градусаў марозу

У чацвер, 24 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Мокры снег магчымы толькі ў Гомельскай вобласці. У начныя гадзіны і раніцай месцамі слабы туман, галалёд.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна будзе вагацца ад 2 да 9 градусаў марозу (пры праясненнях — да 13 градусаў са знакам мінус). У дзённыя гадзіны прагназуецца ад 3 марозу да 4 цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 25 сакавіка, на Дзень Волі ўначы будзе ад 2 да 13 градусаў марозу, а ўдзень — ад 0 да +7. Вясна канчаткова ўсталюецца ў нашай краіне ў бліжэйшыя выхадныя. У суботу ўначы яшчэ будзе ад 0 да мінус 7 (пры праясненнях — 11 марозу), а ўдзень — да +8 градусаў, у нядзелю, 27 сакавіка — да 10 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі