Уначы на МКАД загінуў 31-гадовы кіроўца, яго Mercedes разарвала на дзве часткі
![Уначы на МКАД загінуў 31-гадовы кіроўца, яго Mercedes разарвала на дзве часткі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/av10.jpg.webp?itok=3W4fO2W8)
Уначы на МКАД загінуў 31-гадовы вадзіцель Mercedes, які ехаў з боку Ігуменскага тракта ў накірунку Партызанскага праспекта. Ён не саўладаў з кіраваннем, і легкавік выехаў за межы праезнай часткі, дзе сутыкнуўся з апорай рэкламнага шчыта і дрэвамі. Машыну разарвала на дзве часткі. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы, ад якіх памёр на месцы ДТЗ.
Як паведамляе прэс-служба Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску, трагічнае здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны ночы 15 лютага на 13-м кіламетры знешняга кола МКАД. СК праводзіць праверку і шукае відавочцаў.
![Уначы на МКАД загінуў 31-гадовы кіроўца, яго Mercedes разарвала на дзве часткі](/sites/default/files/paragraphs/image/av12.jpg)
![Уначы на МКАД загінуў 31-гадовы кіроўца, яго Mercedes разарвала на дзве часткі](/sites/default/files/paragraphs/image/av13.jpg)
На месцы ДТЗ / Следчы камітэт
Фота ДАІ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.