Ultra-Music Awards падводзіць музычныя вынікі 2010 года

26 лютага ў пабе “Графіці” адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лепшых музыкаў мінулага года “Ultra-Music Awards” паводле вынікаў галасавання музычнага парталу Ultra-Music. Свой голас за ўлюбёны альбом, падзею, песню ці гурт можа аддаць кожны ахвотны, зайшоўшы на сайт ultra-music.com да 20 лютага.


Заснавальнік прэміі і каардынатар праекта Ultra-Music Вячаслаў Радзівонаў падкрэслівае, што “Ultra-Music Awards — адзіная ў Беларусі музычная прэмія, пераможцаў якой выбіраюць самі слухачы. Тое, што ўжо на першым этапе галасавання, напрыклад, у намінацыі "Беларуская песня года" былі прапанаваныя 92 запісы, у два разы больш, чым у мінулым годзе, сведчыць аб тым, што такое падвядзенне вынікаў года неабходна як слухачам і музыкам, так і беларускім СМІ”, — дадае Радзівонаў .


Нагадаем, галасаванне на ultra-music.com праходзіць у пяці намінацыях: “Лепшы замежны альбом года”, “Лепшая замежная песня года”, “Лепшы беларускі альбом года”, “Лепшая беларуская песня года” і “Музычная падзея года ў Беларусі”. Акрамя асноўных намінацый, рэдакцыя Ultra-Music плануе адзначыць шэраг музыкаў спецыяльнымі прэміямі. Падчас цырымоніі ўручэння ўзнагарод адбудзецца віншаванне пераможцаў і канцэрт з удзелам гуртоў Sang Sattawood, Clover Club і IQ48. Наведаць мерапрыемства можа любы жадаючы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі