Уладзіміра Арлова перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне кардыялогіі

Пасля аперацыі на сэрцы пісьменнік Уладзімір Арлоў пераведзены з рэанімацыі ў аддзяленне кардыялогіі. Пра гэта паведаміў загадчык аддзялення рэанімацыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" (Мінск) Дзмітрый Раманоўскі.
Паводле яго слоў, 6 лістапада пісьменнік быў прааперыраваны ў сувязі са звужэннем артэрый і дробнаачаговым інфарктам. Пасля таго як стэноз быў ліквідаваны, Арлова змясцілі ў аддзяленне рэанімацыі, а 10 лістапада перавялі ў кардыялагічнае аддзяленне цэнтра. Потым пісьменнік пройдзе курс аднаўлення ў рэабілітацыйным аддзяленні цэнтра.

У інтэрв'ю БелаПАН Арлоў сказаў, што "вельмі расчулены" вялікай колькасцю тэлефонных званкоў сваіх сяброў і прыхільнікаў таленту, якія занепакоены станам яго здароўя. Пісьменнік паведаміў, што, нягледзячы на забарону ўрачоў, спрабуе чытаць і пісаць, бо адчувае сябе нядрэнна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі