Вы тут

Уладзімір Зяленскі падпісаў закон супраць алігархаў

Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua​

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб дэалігархізацыі, паведамляе інтэрнэт-тэлеканал "Громадське".

"Закон карэнным чынам змяняе адносіны паміж буйным бізнэсам і палітыкай. Зараз усе эканамічныя гульцы будуць роўныя перад законам і не змогуць купляць для сябе палітычныя прывілеі. Узламаць закон не дамо", — напісаў Зяленскі ў Twitter.

Закон уступіць у сілу праз 6 месяцаў. Пасля гэтага алігархам ва Украіне будзе лічыцца грамадзянін, які адначасова адпавядае прынамсі тром з названых прыкметаў: удзельнічае ў палітычным жыцці; аказвае значны ўплыў на СМІ; з'яўляецца канчатковым бенефіцыярным уласнікам прадпрыемства-манапаліста; мае актывы больш за 2 мільярды 270 мільёнаў грыўняў, або звыш 83 мільёнаў долараў.

Уключаць і выключаць людзей з рэестру алігархаў будзе Рада нацыянальнай бяспекі і абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.