Уладзімір Пуцін выказаўся пра справу "Уралкалія" (відэа)

Па яго словах, зацішша па справе Баўмгертнера звязанае з тым, што Крэмль хоча праблему вырашыць, а не заганяць яе ў тупік.





Разам з тым расійскі прэзідэнт прызнаў, што не абмяркоўваў з Аляксандрам Лукашэнкам сітуацыю вакол затрымання гендырэктара кампаніі "Уралкалій" Уладзіслава Баўмгертнера, перадае РІА "Новости".

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння расійскі МЗС запатрабаваў неадкладнага вызвалення Баўмгертнера і яго вяртання на радзіму.



 

Фота — Фотохост-агентство