Уладзімір Пуцін прыляцеў у Мінск

Уладзімір Пуцін прыляцеў у Мінск

У Мінск для  ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы прыляцеў Уладзімір Пуцін. Самалёт кіраўніка Расіі сеў у Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае БЕЛТА.

Астатнія расійскія чальцы Вышэйшага дзяржаўнага савета прыбылі ў Мінск крыху раней. Таксама прыбылі ў беларускую сталіцу і іншыя афіцыйныя асобы Расіі.

Сярод пытанняў, якія плануецца абмеркаваць на пасяджэнні — праграма ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы на 2018-2019 гады, далейшае развіццё інтэграцыйнага аб'яднання на 2018-2022 гады. 

Адбудуцца і перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў вузкім складзе. Падчас сустрэчы, як плануецца, яны абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў і ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі, у тым ліку на міжнародных пляцоўках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі