Улады Венесуэлы хочуь забараніць Facebook

У сваім твітары Марыя Ірыс Варэла (Maria Iris Varela) напісала: "Венесуэльцы! Адмоўцеся ад акаўнтаў у Facebook, бо яны могуць зрабіць вас мімавольнымі інфарматарамі ЦРУ! Паглядзіце на справу Сноўдена!".

Тым, хто ўжо стаў "ахвярай шпіянажу", міністр параіла праз суд дамагацца "справядлівага кампенсавання", паведамляе Lenta.ru.
 

Нагадаем, былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўден у чэрвені 2013 гады перадаў журналістам сакрэтныя звесткі пра праграмы сачэння за карыстачамі інтэрнэту. Па яго звестках, амерыканскія спецслужбы мелі доступ да дадзеных карыстальнікаў шэрагу буйных інтэрнэт-кампаній, уключна з Facebook.

Пазней Microsoft і Facebook прызналі, што адкрывалі дадзеныя пра карыстальнікаў для амерыканскіх спецслужбаў.

Днямі Сноўден, які знаходзіцца ў аэрапорце ў Маскве, пагадзіўся прыняць палітычны прытулак, прапанаваны яму прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі