Сноўдэн пагадзіўся на палітычны прытулак у Венесуэле

Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн пагадзіўся на прапанову прэзідэнта Венесуэлы аб палітычным сховішчы. Пра гэта са спасылкай на Twitter старшыні Камітэта па міжнародных справах Дзярждумы Расіі Аляксея Пушкова піша “Газета.Ru”.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прапануе Сноўдэну “гуманітарны прытулак на радзіме Балівара і Чавеса — удалечыні ад пераследу, учыненага паўночнаамерыканскай імперыяй”.

Пра гатовасць даць палітычны прытулак Сноўдэну выказаліся таксама прэзідэнты Нікарагуа і Балівіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі