Улады ўводзяць рэгуляванне цэн на імпартныя яблыкі і гародніну

Улады ўводзяць рэгуляванне цэн на імпартныя яблыкі і гародніну

Улады Беларусі будуць рэгуляваць цэны на імпартную гародніну, яблыкі і беларускія сыры. Адпаведнае рашэнне прыняла Камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне.

Пад дзяржаўнае рэгуляванне трапяць цэны на свежую капусту белакачанную, цыбулю, буракі, моркву, бульбу і яблыкі, якія да 1 студзеня 2022 года не ўвозіліся ў Беларусь, а таксама на беларускія сыры — цвёрдыя і паўцвёрдыя.

Такім чынам, будуць рэгулявацца цэны на прадукты, якія ўвозяцца на замену забароненым з 1 студзеня. 

Менавіта з 1 студзеня пачалі дзейнічаць беларускія контрсанкцыі. Пад эмбарга трапілі тавары з шэрагу краін Еўрасаюза, а таксама ЗША, Канады, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Вялікабрытаніі, Чарнагорыі ды Швейцарыі.

Гэта садавіна, гародніна, мяса-малочныя прадукты, шакалад і іншыя тавары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі