Улады перадумалі прымушаць беларусаў паведамляць аб рахунках за мяжой
![Беларусаў не стануць прымушаць паведамляць аб рахунках за мяжой, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/bank-2911.jpg.webp?itok=4CZxDbNz)
Беларусаў не стануць прымушаць паведамляць аб рахунках за мяжой, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Беларусаў не будуць абавязваць паведамляць пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках. Пра гэта паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
29 лістапада дэпутаты ПП у другім чытанні зацвердзілі законапраект аб падатковых зменах. Патрабаванне паведамляць пра замежныя рахункі з яго выключылі.
Цяпер абавязак паведамляць аб рахунках за мяжой ёсць толькі ў юрыдычных асоб. Планавалася, што яго распаўсюдзяць і на фізічных асоб — рэзідэнтаў Беларусі. Для нерэзідэнтаў такое патрабаванне ўводзіць не планавалася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.