Улады не далі памяшкання для прэзентацыі распрацовак аналітычных цэнтраў

Слонімскія ўлады не далі памяшкання для прэзентацыі распрацовак аналітычных цэнтраў — Агенцтва гуманітарных тэхналогіяў і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Круглы стол, прысвечаны стратэгічнаму планаванню развіцця беларускіх гарадоў, а таксама месцу грамадскай супольнасці ў сучасных умовах паляпшэння адносін паміж нашай краінай і Еўрасаюзам, запланаваны на 29 жніўня. Але слонімскія ўлады забаранілі правядзенне мерапрыемства ў загадзя падрыхтаванай залі. У выніку, арганізатары круглага стала вымушаныя тэрмінова шукаць новае памяшканне. Пра гэта нам распавёў адзін з арганізатараў сустрэчы Алесь Масюк:

“Папярэдне заключылі дамову аб арэндзе, а сёння мне патэлефанавалі і сказалі, што ў іх з’явіліся праблемы, "наезд" адбыўся. Плануем правесці абавязкова, толькі іншае пытанне, што магчыма давядзецца праводзіць у падполлі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі