Улады Гродна не дазволілі аўтапрабег у падтрымку сілавікоў

Чыноўнікі Гродзенскага гарвыканкама не дазволілі аўтапрабег у падтрымку сілавікоў. Арганізаваць яго хацела актывістка "Інфаспецназа" Вольга Бондарава, піша тг-канал hrodnalike.

Мерапрыемства было запланаванае на 26 сакавіка. Прыняць удзел у ім мусілі каля 20 аўтамабіляў. Мэта акцыі — "выказаць падтрымку работнікам сілавых структур Беларусі і Расіі ў іх працы па абароне правапарадку"

У афіцыйным адказе, які падпісаў намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Болтрык, ёй падзякавалі за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Але аўтапрабег не дазволілі, спаслаўшыся на рамонт дарог у горадзе. Арганізатарцы прарпанавалі далучыцца да святкавання Дня Перамогі і Дня Незалежнасці.

Вользе Бондаравай 39 гадоў. Яна прыцягвалася да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці — за кантрабанду цыгарэт у Здымала на відэа стужкі, налепкі і сцягі, развешаныя ў Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.