Улады 20 гарадоў краіны адмовілі ў правядзенні пікетаў у падтрымку Казуліна

Улады адмовілі ў правядзенні 30 жніўня пікетаў у падтрымку палітвязня Аляксандра Казуліна.
Паўсотні заявак на іх правядзенне падавалі ў 20 гарадах краіны актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, а таксама беспартыйныя грамадзяне.

Паводле словаў выконваючага абавязкаў старшыні БСДП (Г) Анатоля Ляўковіча, прычыны адмоваў прыводзяцца самыя розныя, пачынаючы неабходнасцю рамантаваць вуліцы і заканчваючы высновамі пра адсутнасць у нашай краіне палітвязняў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі