Уладлена Функ тыдзень чакала дэпартацыі з Беларусі ў Расію

Расіянку Ўладлену Функ (Брускову), якая адбывала пакаранне ў Беларусі, выслалі з нашай краіны ў Расію. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведаміў яе адвакат Дзмітры Гарачка. Нагадаем, што 11 жніўня 2008 года Мінскі гарадскі суд прысудзіў Брускову да 1 году пазбаўлення волі, звінаваціўшы ў зборы камерцыйнай інфармацыі і выкарыстанні падробленых дакументаў. Па гэтай справе таксама праходзіў грамадзянін ЗША Эмануіл Зэльцэр, чыёй сакратаркай была Брускова. Зэльцэра прысудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за камерцыйны шпіянаж і выкарыстанне падробленых дакументаў.

12 сакавіка у Брусковай, якая адбывала пакаранне ў папраўчай калоніі ў Гомелі, скончыўся тэрмін. Але адразу пасля выхаду з калоніі жанчыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Гомелі. Было прынятае рашэнне пра яе высылку.

Цяпер Уладлене Брусковай забаронена наведваць Беларусь на працягу 10 бліжэйшых гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі