Уладальнік "Тай Юніён 3" абвяргае весткі пра пагаршэнне здароўя капітана

Па звестках уладальніка карабля, як перадае тэлеканал СТВ, Сяргей Харлан, выхадзец з Беларусі, ідзе на папраўку. Пра гэта марак паведаміў яму ў тэлефоннай гутарцы тры дні таму.  Нагадаем, што раней у СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, быццам Харлану трэба тэрміновая шпіталізацыя. Капітан сейнера быў сур'ёзна паранены ў руку 5 лістапада, калі паспрабаваў абараніць карабель.

Піраты захапілі тунцалоў каля месяца назад. На борце знаходзіліся 27 чалавек, большасць з якіх — грамадзяне Расіі. Перамовы пра выкуп карабля і экіпажу не спыняюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі