Украінскія вайскоўцы кажуць пра наступ пад Бахмутам і стварэнне плацдарму
![Украінскія вайскоўцы з трэцяй штурмавой брыгады / t.me/ab3army](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bachmut-1805.jpg.webp?itok=HNqkZHOQ)
Украінскія вайскоўцы з трэцяй штурмавой брыгады / t.me/ab3army
Трэцяя штурмавая брыгада ўкраінскай арміі, якая дзейнічае пад Бахмутам, заяўляе пра наступальныя дзеянні і стварэнне плацдарму на заходніх ускраінах горада для развіцця свайго поспеху.
У тэлеграм-канале брыгады гаворыцца, што "шырыня паласы прарыву склала 2 тысячы метраў, а глыбіня — 700 метраў". Таксама ўкраінскія вайскоўцы заяўляюць пра некалькі дзясяткаў загінулых расійскіх байцоў і "да сотні параненых".
Напярэдадні кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын казаў, што яго сілы прасунуліся ў горадзе на 260 метраў. Паводле яго слоў, Украіна ў Бахмуце кантралюе крыху больш за адзін квадратны кіламетр.
Некаторыя з украінскіх абаронцаў таксама прызнаюць, што горад практычна захоплены расіянамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.