Украінскія ўлады забаранілі канцэрт да 1020-годдзя Хрышчэння Русі

Улады Ўкраіны забаранілі канцэрт на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, прысвечаны 1020-годдзю Хрышчэння Русі. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Паводле іх слоў, пра забарону ім паведаміў намеснік кіраўніка сакратарыята прэзідэнта Ўкраіны Юры Багуцкі. Прычынай забароны нібыта стала тое, што ў гэты ж дзень чакаюцца імпрэзы з удзелам прэзідэнта Віктара Юшчанкі.

У той жа час арганізатары сцвярджаюць, што ў іх на руках ёсць дазвол гарадской рады Кіева, на падставе якога яны маюць намер у любым выпадку паставіць сцэну і святкаваць. Па ацэнках арганізатараў, мерапрыемства павінны наведаць да паўмільёна чалавек.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі