Украінскія пратэстанты моляцца за свабоду веры ў Беларусі
Ва ўкраінскіх евангельскіх цэрквах увесь мінулы тыдзень ішлі службы за свабоду веравызнання ў Беларусі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Аляксей Шэін.
Ініцыяваў акцыю прапаведнік з Польшчы Яраслаў Лукасік, дэпартаваны летась з Беларусі. Яго ініцыятыву, са словаў А.Шэіна, падтрымалі 15 украінскіх біскупаў і сотні тысяч вернікаў. Украінская міжцаркоўная Рада таксама прыняла зварот да беларускіх уладаў, у якім гаворыцца, што украінскія пратэстанты абураныя дзеяннямі КДБ ў дачыненні да царквы «Новае жыццё» і да пастара Вячаслава Ганчарэнкі, а таксама загадам уладаў разбурыць яго дом, легальна пабудаваны сям'ёй пастара. Ліст адпраўлены ў амбасаду Беларусі ва Украіне.
У выпадку новых рэпрэсіяў супраць пастара і царквы «Новае жыццё» украінскія вернікі не выключаюць новых акцый.
БелаПАН