Украінскім вайскоўцам загадалі адкрыць масіраваны агонь па сепаратыстах

Узброеныя сілы Украіны ў нядзелю раніцай атрымалі загад адкрываць масіраваны агонь па пазіцыях узброеных баевікоў у зоне спецаперацыі ўкраінскіх сіл супраць сепаратыстаў.

Пра гэта паведаміў дарадца прэзідэнта, памочнік міністра абароны Юрый Бірукоў у Facebook.

Раней штаб спецаперацыі паведамляў, што, пачынаючы ад вечара суботы, сепаратысты здзейснілі 28 абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў.

У сваю чаргу, у штабе сепаратыстаў у Данецку заяўляўюць, што ўзброеныя сілы Украіны за мінулыя суткі парушылі пагадненне аб спыненні агню 32 разы.

У самім Данецку сітуацыя застаецца напружанай, у горадзе чуваць залпы з цяжкіх гарматаў, паведамляе ВВС са спасылкай на мэрыю горада.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі