Украінскі пісьменнік і музыка Сяргей Жадан уступіў у Нацгвардыю
![Сяргей Жадан](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/zhadan.jpg.webp?itok=70fg8Ktm)
Сяргей Жадан / facebook.com/serhiy.zhadan
Украінскі пісьменнік і музыка Сяргей Жадан уступіў у Нацгвардыю, каб абараняць Радзіму ад расійскіх акупантаў. Пра гэта ён паведаміў у Facebook. Яго залічылі ў 13-ю брыгаду аператыўнага прызначэння, якая мае назву "Хартыя". Жадан цяпер праходзіць навучанне.
У жніўні Сяргею Жадану споўніцца 50 гадоў. Ён — вядомы ўкраінскі пісьменнік, аўтар раманаў "Дэпеш Мод", "Варашылаўград", "Месапатамія", "Інтэрнат", некалькіх паэтычных зборнікаў. Яго творы адзначаны шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі ўзнагародамі. Таксама вядомы як перакладчык і музыка — франтмэн гуртоў "Жадан і сабакі" і "Лінія Манергейма".
Пра сваё рашэнне далучыцца да Нацгвардыі паведаміў удзельнік гурта "Жадан і сабакі" Яўген Турчынаў. Ён у той жа брыгадзе і таксама праходзіць навучанне.
![Украінскі пісьменнік і музыка Сяргей Жадан уступіў у Нацгвардыю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/447729165_2757928427696059_3421231220376125142_n.jpg.webp?itok=6HjthFtw)
![Украінскі пісьменнік і музыка Сяргей Жадан уступіў у Нацгвардыю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/447488561_1038296310986052_2764921142124464211_n.jpg.webp?itok=LB5Eb2kq)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.