Вы тут

Украінская выведка: Расія ўзмацняе вайсковую прысутнасць у Беларусі

Расійскія бамбавікі Ту-22М3 / Мінабароны

Чыноўнікаў у Гомельскай вобласці апавясцілі аб магчымым вяртанні расійскіх войскаў у гэтую частку Беларусі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Адначасова расіяне плануюць нарошчванне колькасці аператыўна-тактычнай авіяцыі на тэрыторыі Беларусі. Афіцыйна — для правядзення сумеснага патрулявання паветранай прасторы ў рамках сумеснага вучэбна-баявога цэнтра падрыхтоўкі авіяцыйных падраздзяленняў і падраздзяленняў СПА. Для гэтага запланаваны пералёт 10 самалётаў на аэрадром Баранавічы.

З 22 чэрвеня на тэрыторыі Гомельскай вобласці вядуцца мабілізацыйныя вучэнні.

Затое анансаваныя раней у беларускіх СМІ заняткі па баявой падрыхтоўцы з рэзервістамі, не праводзяцца. Саміх рэзервістаў цяпер выкарыстоўваюць для правядзення гаспадарчых работ, — заключае Мінабароны Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.