Украінцы-акружэнцы адбілі атаку расійскіх танкаў і ўзялі 12 палонных

Як піша ў Facebook камандзір батальёна "Данбас" Сямён Сяменчанка (ён паранены, знаходзіцца на лячэнні ў Днепрапятроўску), па тэлефоне камандзір адной з груп паведаміў падрабязнасці прарыву. Сёння ўкраінскія байцы адбілі атаку 7 расійскіх танкаў і батальёна пяхоты. Былі ўзятыя 12 палонных. Пра тое, ці з'яўляюцца яны расійскімі вайскоўцамі, Сяменчанка не паведамляе.

Яшчэ адна "гарачая кропка" — наваколле Луганска. Туды за апошнія дні, па розных ацэнках, прыйшлі ад дзясяткаў да соцень адзінак вайсковай тэхнікі з Расіі. Байцы добраахотніцкага батальёна "Айдар" вымушаныя былі адыходзіць з вёсак Храшчаватае і Новасвятлоўка каля Луганска. Камандзір батальёна Сяргей Мельнічук кажа (гл. відэа), што расіян у некалькі разоў больш, чым украінскіх вайскоўцаў.

Ён адзначае прафесіяналізм расійскіх байцоў і лічыць, што пад Луганскам цяпер ваююць адборныя танкавыя і паветрана-дэсантныя войскі Узброеных Сіл Расіі. Выдатна працуе расійская разведка, актыўна выкарыстоўваюцца беспілотнікі, дзякуючы чаму артылерыя дакладна наносіць удары па ўкраінскіх пазіцыях.

Мельнічук адзначае, што добра бачны "почырк расійскіх войск, якія ваявалі ў Чачні": танк знішчае дом за домам і прасоўваецца наперад. Вёскі, з якіх сышоў "Айдар", цалкам разбураныя, інфармуе УНІАН.

Фота — Facebook, АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі