Украінцы абверглі звесткі пра затрыманне экс-рэктара Мельніка ў Беларусі

На цяперашні час Пятро Мельнік знаходзіцца ў міжнародным вышуку, перадае interfax.by словы ўкраінскіх памежнікаў.



Тым часам і адвакат экс-рэктара Руслан Місюна заявіў, што яго падабаронны не ўцякаў у Беларусь. Па яго словах, Мельнік знаходзіцца на лячэнні.



Нагадаем, што ў пятніцу ўкраінскія СМІ паведамілі, быццам Пятра Мельніка затрымалі 9 жніўня на беларускай мяжы і перадалі ўкраінскім памежнікам. Ва Украіне экс-рэктара вінавацяць у вымаганні і атрыманні хабару. Суд прызначыў яму хатні арышт. На Мельніка пачапілі электронны бранзалет, але праз 2 дні экс-рэктар уцёк з-пад арышту. МУС абвясціла яго ва ўсеўкраінскі вышук. 14 жніўня ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпол.



Фота — 15minut.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі