Украіна забараняе транзіт для беларускіх самалётаў
![Украіна забараняе транзіт для беларускіх самалётаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/samalioty-2705.jpg.webp?itok=WROR8hPC)
Украіна закрывае неба для беларускіх самалётаў з 29 траўня, піша РБК-Украіна. Па інфармацыі выдання, такое рашэнне на пазачарговым пасяджэнні сёння зранку ўхваліў украінскі ўрад.
З 26 траўня беларускія самалёты не маюць права садзіцца ва ўкраінскіх аэрапортах. Цяпер ім забаронена нават пралятаць над тэрыторыяй Украіны.
Забарона пачне дзейнічаць з 00:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.