Украіна перакідвае дадатковыя сілы да Салядара — 320-я раніца вайны

Камандуючы Сухапутных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі наведаў Бахмут і Салядар / Telegram 
Камандуючы Сухапутных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі наведаў Бахмут і Салядар / Telegram 

На фронце без прыкметных пераменаў. Расіяне вядуць "наступальныя дзеянні на Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Ліманскім і спрабуюць палепшыць тактычнае становішча на Купянскім кірунках". Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

У мінулыя суткі сілы абароны Украіны адбівалі атакі ля Стэльмахоўкі і Чырвонапапоўкі ў Сватаўскім і Крэменным раёнах Луганскай вобласці, а таксама ля дзясятка населеных пунктаў у Данецкай вобласці, у тым ліку ў Салядары.

У Салядары цяпер асабліва цяжка. Пра гэта напярэдадні казала намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Па яе словах, вялікая частка ўкраінскай арміі на сёння — гэта мабілізаваныя, гэта значыць непрафесійныя ваенныя. "Грамадзянскія людзі праходзяць надзвычай складанае як маральнае, так і фізічнае выпрабаванне рэаліямі вайны. Усе людзі розныя, таму і выпрабаванні праходзяць па-рознаму", — адзначыла яна.

Напярэдадні да вайскоўцаў, якія трымаюць абарону Бахмута і Салядара, прыязджаў камандуючы Сухапутных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі. Ён арганізаваў перакідку туды дадатковых сіл і ўзмацненне агню. Пра гэта распавёў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім відэазвароце.

Украина перебрасывает дополнительные силы к Соледару — 320-е утро войны
Камандуючы Сухапутных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі падчас візіту ў Бахмут і Салядар / Telegram

Зяленскі таксама распавёў, што сітуацыя на перадавой за першы тыдзень новага года моцна не змянілася: працягваюцца цяжкія баі ў Луганскай і Данецкай абласцях. Сітуацыю ля  Бахмута і Салядара ён ацаніў як складаную. Акупанты разбурылі большую частку гэтых гарадоў, але ўкраінскія вайскоўцы працягваюць трымаць абарону, сцвярджае прэзідэнт Украіны.

"Гэта адно з самых крывавых месцаў на фронце", — кажа Зяленскі. Пры гэтым ён адзначыў, што "дзеянні ў абароне ўзаемазвязаны, і ад ўстойлівасці і эфектыўнасці дзеянняў у кожнай кропцы фронту залежыць устойлівасць і эфектыўнасць дзеянняў на фронце ў цэлым".

Журналісты заходніх выданняў не знайшлі пацверджанняў заявам Расіі, што яе ракеты забілі сотні ўкраінскіх вайскоўцаў у Краматорску Данецкай вобласці ў рамках "аперацыі адплаты". Пра гэта, у прыватнасці, пішуць CNN і Reuters.

CNN адзначае, што яе каманда не зафіксавала на месцы здарэння прыкмет якіх-небудзь масавых ахвяр. У Краматорску і яго ваколіцах няма незвычайнай актыўнасці, у тым ліку каля гарадскога морга.

Reuters распавядае, што іх каманда наведала два будынкі, па якіх, як кажуць у Расіі, ударылі яе ракеты. Са слоў журналістаў, ні ў адзін з будынкаў ракеты не траплялі наўпрост, моцных пашкоджанняў гэтыя дамы не атрымалі. Акрамя таго, журналіст выдання не выявіў ні целаў, ні іх слядоў, ні нават прыкмет таго, што там жылі салдаты.

Нагадаем, напярэдадні прадстаўнік расійскага Мінабароны заявіў, што камандаванне аб'яднанай групоўкі войскаў РФ правялі "аперацыю адплаты" за ўдар па Макееўцы: былі нанесеныя "ракетныя ўдары па пунктах дыслакацыі УСУ", у выніку чаго былі знішчаныя "звыш 600 украінскіх вайскоўцаў".

Украина перебрасывает дополнительные силы к Соледару — 320-е утро войны
Ні ў адзін з будынкаў у Краматорску ракеты не траплялі наўпрост, кажуць журналісты, якія пабывалі на месцы / Reuters

Наносіць ракетныя ўдары па аб'ектах украінскай энергасістэмы дапамагаюць расійскія энергетыкі, яны каардынуюць гэтыя ўдары, лічаць ва Украіне. "Атакі спланаваныя і ажыццёўлены не толькі расійскімі вайскоўцамі, але і расійскімі энергетыкамі",кажа старшыня праўлення "Укрэнерга" Уладзімір Кудрыцкі. Паводле яго слоў, расійскія Інжынеры добра ведалі энергасетку Украіны, паколькі яшчэ да нядаўняга часу яна была аб'яднаная з энергасістэмамі Расіі і Беларусі.

"Але цяпер украінскія энергетыкі лепш разумеюць расійскую стратэгію і прымаюць меры, накіраваныя на мінімізацыю наступстваў нападаў", — кажуць ва "Укрэнерга".

Цяпер з-за маразоў ва Украіне вырасла спажыванне электраэнергіі,  адпаведна павялічваецца і яе дэфіцыт у энергасістэме, адзначае Hromadske. Для рэгіёнаў вызначаны ліміты спажывання электраэнергіі, якія дзейнічаюць з 9:00 да 24: 00. Перавышэнне спажывання вядзе да аварыйных выключэнняў святла.

Пры гэтым эксперты лічаць, што нават калі новых абстрэлаў энергетычнай інфраструктуры не будзе, адновіцца яна не хутка. Так, дырэктар Цэнтра даследавання энергетыкі Аляксандр Харчанка мяркуе, што мінімальна неабходны для гэтага тэрмін — некалькі месяцаў, поўнае аднаўленне запатрабуе ад года да палутара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі