Украіна і Грузія не атрымалі запрашэння ў NATO, але чакаюць яго ў снежні
Брытанская прэса ацэньвае незапрашэнне Украіны і Грузіі ў NATO як перамогу Расіі і паразу Захаду. Гэта ацэнка "Daily Telegraph". “Прэзідэнт Буш не можа апамятацца пасля ўчарашняга нешчаслівага саміту, дзе ягоныя старанна сканструяваныя планы былі разбураныя расійскім дыпламатычным ударам” – піша "Times". На думку аналітыкаў "Times", гэта “найбольшы трыумф Пуціна ў замежнай палітыцы цягам усіх 8 год ягонага прэзідэнцтва”. Прычыну пакорлівай палітыкі Францыі і Нямеччыны ў дачыненні да Крамля аналітыкі "Times” тлумачай часткова “залежнасцю Еўрасаюзу” ад расійскіх энерганосьбітаў.
Аднак Украіна і Грузія “атрымалі выразны сігнал, што дзверы ў NATO для іх будуць адчыненыя”. Пра гэта заявіў украінскі прэзыдэнт Віктар Юшчанка падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром NATO Яапам дэ Хооп Схэфэрам.
"Украіна – не прадукт халоднай вайны, яна з'яўляецца незалежнай суверэннай дзяржавай і мае права фармаваць уласную палітыку бяспекі».
Генсек NATO дадаў, што Украіна і NATO пачнуць сумесную растлумачальную і тэхнічную працу, накіраваную на збліжэнне. Наступны этап далучэння Украіны да NATO – чарговы саміт NATO ў снежні, заявілі Хооп Схэфэр і Юшчанка.
Times, The Daily Telegraph, Korrespondent