Уклады беларусаў у рублях перавысілі дакрызісны ўзровень

Аб'ём банкаўскіх укладаў беларусаў ў айчыннай валюце перавысіў дакрызісны ўзровень. Пра гэта паведамляе агенцтва “РИА Новости” са спасылкай на Нацбанк.
На пачатак снежня ўклады дасягнулі 17 трыльёнаў 670 мільярдаў рублёў. З іх дэпазіты ў нацыянальнай валюце склалі 7,84 трыльёна рублёў, а ў замежнай — больш за 3,5 мільярда долараў. Прадстаўнік Нацбанка адзначыў, што ўклады ў рублях больш чым на 105 мільярдаў перавысілі ўзровень пачатку студзеня 2009 года.

На думку эканаміста Паўла Данэйкі, гэта сведчыць пра тое, што беларусы больш не баяцца нечаканай дэвальвацыі. І нават калі Міжнародны валютны фонд ізноў будзе патрабаваць імгненнай дэвальвацыі рубля на 20%, то наша банкаўская сістэма павінна вытрымаць:

Данэйка: “Гэта азначае, што давер насельніцтва да айчыннай банкаўскай сістэмы ўзноўлены. Цяпер людзі ўжо не чакаюць дэвальвацыі і захоўваюць грошы ў нацыянальнай валюце. Аднак я лічу, што калі нешта нечаканае і здарыцца, то рэсурсаў у банкаўскай сістэмы хопіць, каб утрымаць курс. Таму і асаблівай рызыкі я зараз не бачу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі