Уітні Х'юстан вярнулася на сцэну

Славутая амерыканская спявачка Ўітні Х'юстан у аўторак вярнулася на сцэну, прадставіўшы ў Нью-Ёрку свой новы альбом пасля шасці гадоў маўчання, паведамляе @Music.
Яна адзначыла сваё вяртанне бясплатным канцэртам у Цэнтральным парку на Манхэтане. На шоў сабралася каля 4 тысяч фанатаў спявачкі.

Каб патрапіць на яго, некаторыя прыхільнікі Ўітні занялі чаргу яшчэ з вечара папярэдняга дня.

Уітні выканала чатыры песні, але некалькі разоў яе голас зрываўся на высокіх нотах. Спявачка папрасіла прабачэння перад публікай, і патлумачыла, што напярэдадні сарвала голас, калі давала доўгае інтэрв'ю.

Фота: podrobnosti.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі