Уга Чавес прыняў удзел у запісу альбома рэвалюцыйных песень

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес прыняў удзел у запісу альбома рэвалюцыйных кампазіцый. Аб гэтым паведамляе Fox News. 50 тысяч асобнікаў альбома "Musica Para la Batalla" ("Музыка для змагання") былі выпушчаныя сіламі Аб'яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы.

Рэліз уключае ў сябе 18 песень, выкананых у розных стылях: ад традыцыйных сальсы і мернгі, да рэпу і рока. Песню Уга Чавеса "El Corrido de la Caballeria" можна паслухаць тут. Тэкст кампазіцыі распавядае пра куміра Чавеса генерала Пэдра Перэсэ Дэльгаду "Маісантэ". Дэльгада - прадзед прэзідэнта Венесуэлы па матчынай лініі. Ён вядомы тым, што ў 1914 годзе падняў паўстанне супраць дыктатара Хуана Вісэнтэ Гомеса.

Запіс голасу Чавеса, выкарыстаны ў кампазіцыі "El Corrido de la Caballeria" быў зроблены ў 2006 годзе. Акрамя песні ў выкананні прэзідэнта Венесуэлы ў рэліз уключаная кампазіцыя, у якой гучаць выняткі з прамовы Чавеса, прысвечанай канстытуцыйнай рэформе.

Фота: www.pittsburghsnext.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі