Удзельніку акцыі прадпрымальнікаў пагражае 6 гадоў турмы

Актывісту грамадзянскай кампаніі “Ініцыятыва” Андрэю Кіму афіцыйна прад’яўлена абвінавачанне.
Яму інкрымінуюць збіццё супрацоўніка міліцыі падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Мінску.

Кіму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік кампаніі “Ініцыятыва”, Аляксей Бондар.

“Крымінальны пратакол на Андрэя быў складзены яшчэ 21 студзеня, калі яго затрымалі на акцыі прадпрымальнікаў. Тады на яго ў Цэнтральным РАУСе склалі адразу тры адміністрацыйныя пратаколы. 10 сутак ён адседзеў на Акрэсціна, пасля чаго яго адразу адвезлі на допыт у пракуратуру. Там яму прад’явілі афіцыйнае абвінавачанне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі