Удзельнікі сацыяльнага форума выказалі недавер Нацыянальнаму сходу

Удзельнікі сацыяльнага форума, які прайшоў 19 жніўня ў Мінску, выказалі пратэст беларускаму ўраду ў сувязі з неапраўданай адменай льготаў і заявілі пра недавер Нацыянальнаму сходу, які прыняў адпаведны закон. Яны падтрымалі правядзенне апазіцыйных акцый “Еўрапейскі марш” (14 кастрычніка) і “Сацыяльны марш” (4 лістапада). Удзельнікі мерапрыемства таксама падтрымалі патрабаванні індывідуальных прадпрымальнікаў па адмене шэрагу ўказаў, якія абмяжоўваюць іх правы.

Было прынятае рашэнне пра стварэнне кантактнай групы па ўзаемадзеянню з урадам. Удзельнікі форума заклікалі ўсе грамадскія аб’яднанні далучыцца да іх ініцыятываў.

Нагадаем, у абмеркаванні пытанняў, якія датычаць абароны сацыяльных правоў грамадзян, прынялі ўдзел каля 40 чалавек – палітыкі, ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прадпрымальнікі, дэпутаты мясцовых саветаў, прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў і праваабарончых арганізацый.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі