Удзельнікам вулічных акцый забароняць хаваць свае твары пад маскамі

У Беларусі ўдзельнікам і арганізатарам вулічных акцый (мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў, пікетаў, сходаў) забароняць хаваць свае твары пад маскамі. Яны не змогуць выкарыстоўваць і іншыя рэчы і сродкі, якія абцяжарваюць устанаўленне асобы чалавека. Пра гэта 17 снежня ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў Уладзімір Базанаў, намеснік старшыні камісіі па нацыянальнай бяспецы.

Новы законапраект, прысвечаны забеспячэнню грамадскай бяспекі, быў прыняты дэпутатамі ў другім чытанні. Ён набудзе сілу пасля ўхвалы Савета Рэспублікі і падпісання кіраўніком дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі