Удзельніка пратэстаў у Маскве Мікіту Чырцова высылаюць з Беларусі

Затрыманага 28 жніўня ў Мінску ўдзельніка акцыі пратэсту 27 ліпеня ў Маскве Мікіту Чырцова высылаюць з Беларусі. Высылка мусіла адбыцца ўжо сёння, але не было квіткоў на самалёт. Яго маюцца выслаць заўтра, 30 жніўня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла са спасылкай на адвакатку затрыманага праваахоўніца Наста Лойка.

"[29 жніўня] Пад вечар да яго ў ізалятар паспрабуе патрапіць адвакатка, будзем ведаць больш", — распавяла Лойка.

У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Першамайскага РАУС адвакатцы Таццяне Лішанковай сказалі, што Мікіта знаходзіцца ў Ізалятары часовага ўтрымання, але там кажуць, што хлопца ў іх няма. Пакуль ёй невядома, па якой прычыне прынятае рашэнне аб высылцы Чырцова. 

Як паведамляла Еўрарадыё, Мікіту Чырцова 28 жніўня затрымалі і адвезлі ў РАУС Першамайскага раёна Мінска. Ён сапраўды ўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку незарэгістраваных незалежных кандыдатаў у дэпутаты Маскоўскай гарадской думы, але ўжо быў аштрафаваны. Тым не менш беларускія міліцыянеры сказалі яму, што ён знаходзіцца ў вышуку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.