У ЗША не пацвярджаюць захоп Салядара — 324-я раніца вайны ва Украіне

Украінскія вайскоўцы / facebook.com/zelenskiy.official
Украінскія вайскоўцы / facebook.com/zelenskiy.official

У Пентагоне не бачаць прыкметаў таго, што расійскім войскам удалося захапіць Салядар Данецкай вобласці. Пра гэта заявіў спікер Міністэрства абароны ЗША генерал Патрык Райдэр.

"Мы сапраўды назіраем інтэнсіўныя і цяжкія баі вакол Салядара, а таксама Бахмута, які размешчаны параўнальна недалёка. Мы не можам пацвердзіць ніякіх паведамленняў, што Салядар быў узяты расійскімі сіламі",цытуе Райдэра "Укрінформ".

У Генштабе Украіны пакуль не пацвярджаюць адступленне з Салядара. У ранішняй зводцы гаворыцца, што расіяне абстрэльвалі горад. Ён згадваецца ў шэрагу дзясятка іншых населеных пунктаў, якія былі "пад агнём" на Бахмуцкім кірунку. Пасёлак Опытнае з гэтага пералічэння знік. Расійскія крыніцы сцвярджаюць, што захапілі яго. А таксама кажуць, што атрады прыватная вайсковай кампаніі "Вагнер" усталявалі поўны кантроль на гарадскімі кварталамі Салядара і вядуць зачыстку саляных шахтаў і падземных камунікацый. Але адначасова адзначаюць, што "праціўнік спрабуе замацавацца на заходніх ускраінах і не дапусціць прарыву ў Благадатнае".

В США не подтверждают захват Соледара — 324-е утро войны в Украине
Карта баёў у Данецкай вобласці / understandingwar.org

У Інстытуце вывучэння вайны (ISW) таксама лічаць, што расіяне, хутчэй за ўсё, кантралююць большую частку, калі не ўвесь Салядар. "Заява прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ад 12 студзеня аб тым, што ўкраінскія сілы захоўваюць пазіцыі ў Салядары, можа сведчыць аб абарончых пазіцыях каля, але не ў самым Салядары", лічаць эксперты Інстытута. Пры гэтым яны па-ранейшаму лічаць, што захоп Салядара "не з'яўляецца значнай падзеяй у аператыўным плане і наўрад ці прадвесціць немінучае расійскае акружэнне Бахмута". Захоп невялікага Салядара не дазволіць усталяваць кантроль над найважнейшымі ўкраінскімі наземнымі лініямі сувязі ў Бахмут, і ў кароткатэрміновай перспектыве акружыць гэты горад

У начным відэазвароце Уладзімір Зяленскі казаў, што баі ў Салядары працягваюцца. Сітуацыю ў Данецкай вобласці абмяркоўвалі на пасяджэнні Штаба.

"Падрабязна прааналізавалі, якія патрэбныя рашэнні, якія падмацаванні патрэбныя, якія крокі павінны зрабіць камандзіры ў бліжэйшыя дні", — распавёў ён. Зяленскі таксама падзякаваў дэсантнікам 77-й асобнай аэрамабільнай брыгады, якія разам з байцамі 46-й брыгады ў Салядары "утрымліваюць пазіцыі і наносяць значныя страты ворагу".

Напярэдадні ў Кіеве прымалі міністра прадпрыемстваў і вытворчасці Італіі Адольфа Урсо. Ён перадаў Уладзіміру Зяленскаму пасланне ад прэм'ер-міністра Італіі Георгі Мэлані: Італія падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе за суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць. У Італіі зараз рыхтуюць канферэнцыю, дзе прадстаўнікі ўлады і бізнесу маюць намер абмеркаваць дапамогу ў аднаўленні Украіны.

А ў Іспанію на вучэнні тым часам прыбылі 225 украінцаў. Іх сустракала міністра абароны краіны Маргарыта Раблес. "Іспанія адчувае сваё сваяцтва з украінскім народам. Мы захапляемся вашым гераізмам, вашай мужнасцю і тым, як вы абараняеце сваю краіну", — сказаў Раблес у прывітальным слове. 198 удзельнікаў праграмы не маюць ваеннага вопыту, яны пройдуць базавы модуль баявой падрыхтоўкі на базе пяхотнай Акадэміі ў Таледа.

Яшчэ 20 украінцаў будуць вучыцца працаваць з сістэмамі Hawk у зенітна-артылерыйскім палку на вайсковай базе Эль-Капэра. ЗРК Hawk мае сярэднюю далёкасць паразы і падыходзіць для знішчэння самалётаў, а ў позніх мадыфікацыях — таксама для перахопу ракет. У кастрычніку стала вядома, што Іспанія перадасць Украіне чатыры пускавыя ўстаноўкі сістэмы СПА Hawk, нагадвае Hromadske.

В США не подтверждают захват Соледара — 324-е утро войны в Украине

Пэўныя праблемы для магчымага наступу Расіі з тэрыторыі Беларусі могуць стварыць бабры. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле Sky News.
Цяпер вакол ўкраінска-беларускай мяжы – кіламетры рэк, якія выйшлі з берагоў,  і забалочаныя палі.

"Гэта жудаснае месца для правядзення наступальнай аперацыі. Там шмат вадацёкаў, вельмі мала дарог. Гэта дазваляе ўкраінскім сілам лёгка накіроўваць рух расійскіх войскаў у пэўныя раёны, дзе яны будуць абстраляныя артылерыяй", – адзначае аналітык Конрад Музыка, кіраўнік абароннай кансалтынгавай кампаніі Rochan Consulting.

Аб раптоўных "саюзніках" -бабрах журналістам распавёў прадстаўнік Валынскай брыгады тэрабароны Сяргей Хамінскі. "Калі [бабры] будуюць дамбы, звычайна людзі іх руйнуюць, але сёлета гэтага не адбылося праз вайну, так што цяпер усюды вада", – сказаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі