У ЗША асудзілі яшчэ адну школьную настаўніцу за сэкс з вучнямі

У ЗША асудзілі яшчэ адну школьную настаўніцу за сэкс з вучнямі

У ЗША школьную настаўніцу прысудзілі да дзесяці гадоў зняволення за сэксуальныя адносіны з вучнямі.

25-гадовую настаўніцу з Тэхаса Рэйчал Баўэр асудзілі на 10 гадоў за тое, што яна адсылала вучням свае інтымныя фатаграфіі і мела сэксуальную сувязь з вучнямі. Акрамя гэтага, маладую выкладчыцу прызналі вінаватай у сэксуальным гвалце ў дачыненні да непаўналетніх і асудзілі яшчэ на 10 гадоў умоўна. Гэтую частку пакарання настаўніца будзе адбываць ўжо пасля выхада з турмы.

Сама Бауэр прызнала віну, паведаміўшы аб сэксуальнай сувязі з трыма сваімі вучнямі: хлопчыкамі 14, 16 і 17 гадоў, паведамляе расійская служба ВВС.

Нагадаем, гэта не першы падобны выпадак у ЗША. Моцны рэзананс выклікаў прысуд, які быў вынясены напачатку ліпеня 30-гадовай Джэніфер Фічтэр з Фларыды. Тады за сэкс з вучнямі яе асудзілі на 22 гады.

Па падобным абвінавачанні ў штаце Юта на 30 гадоў за краты была адпраўленая 36-гадовая настаўніца Брыяна Алціс.

Фота: Anderson County Jail​

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі