У ЗША аднаўляе працу ўрад — пакуль на тры тыдні

У ЗША аднаўляе працу ўрад — пакуль на тры тыдні

У ЗША пасля 35-дзённай паўзы аднаўляе працу ўрад. Адпаведны закон, прыняты кангрэсам, падпісаў 25 студзеня прэзідэнт Дональд Трамп.

Пры гэтым у дакуменце не закладзеныя 5 мільярдаў долараў на будаўніцтва мура на мяжы з Мексікай, як гэтага патрабаваў прэзідэнт — “шатдаўн” адбыўся менавіта праз нежаданне кангрэсу галасаваць за такі законапраект. Трамп заяўляе, што калі цягам трох тыдняў дэмакраты не пагодзяцца на гэта, ён абвесціць надзвычайнае становішча.

Рашэнне пра аднаўленне фінансавання ўраду прынялі пасля таго, як праз недахоп дыспетчараў пачаліся затрымкі авіярэйсаў.

На час “шатдаўну” без заробку засталіся каля 800 чыноўнікаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі