У Жыткавіцкім раёне школьнік знайшоў сякеру, якой 3000 гадоў

У Жыткавіцкім раёне школьнік знайшоў сякеру, якой 3000 гадоў

У Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці 11-гадовы школьнік знайшоў бронзавую сякеру, якой каля 3000 гадоў. Яна мае назву "кельт". Раней падобных знаходак у нашай краіне не фіксавалася, а ў свеце вядома толькі пра 10 такіх сякераў, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".

Кірыл Варвановіч, жыхар вёскі Малешава, распавядае, што знайшоў старажытную сякеру, калі разам са сваёй сям'ёй збіраў на полі ўраджай бульбы. Навукоўцы адзначаюць, што на тэрыторыі нашай краіны "кельтаў" не выраблялі, іх прывозілі па водных шляхах з цэнтральнай ці паўднёва-ўсходняй Еўропы. Цікава, што зусім нядаўна сякеру-"кельт", падобную да той, што знойдзеная ў Жыткавіцкім раёне, выпадкова знайшлі каля Рэчыцы. Захавалася нават частка драўлянай ручкі (на здымку).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі