Вы тут

У Жыткавічах ратавалі сабаку, які праваліўся пад лёд

Сабаку аказваюць дапамогу / gomel.mchs.gov.by

У Жыткавічах у нядзелю ўдзень ратавалі сабаку, які праваліўся пад лёд. Здарылася гэта ў меліярацыйным канале. Прахожыя самастойна дапамагчы жывёле не маглі і выклікалі ратавальнікаў.

Як паведамляе прэс-служба МНС, сабака знаходзіўся ў дзясятку метраў ад берага. Ратавальнікі з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў дасталі сабаку з вады і перадалі гаспадару.

gomel.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.