У Жлобіне BMW урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту

У Жлобіне BMW урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту

У Жлобіне аўтамабіль BMW урэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту. Здарэнне адбылося ўвечары 13 кастрычніка, перадае БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

19-гадовы кіроўца BMW пры пераходзе ў іншую паласу няправільна выбраў хуткасць. Ён выехаў на правы па руху тратуар і ўрэзаўся ў прыпынак, дзе знаходзіліся людзі.

Пры аварыі пацярпелі дзве жанчыны — 17 і 56 гадоў. Іх шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне Жлобінскай цэнтральнай раённай лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі