У жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі можа з’явіцца новы галоўны трэнер

У жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі можа з’явіцца новы галоўны трэнер. Наталля Трафімава, якая займае гэтую пасаду, рыхтуецца стаць маці. Таму яна можа сысці з пасады, інфармуе “Прэсбол”. Хто можа замяніць Трафімаву, пакуль невядома. Яна таксама трэніруе мінскі “Гарызонт”, кандыдат на пасаду галоўнага трэнера — Андрэй Клемезь.

Варта адзначыць, што Наталля Трафімава афіцыйна з’яўляецца галоўным трэнерам беларускай зборнай з пачатку 2017-га. Яна змяніла на гэтай пасадзе Анатоля Буяльскага. Пры ім Трафімава была гульцом зборнай. Цяпер ёй 38 гадоў. Пад кіраўніцтвам Наталлі Трафімавай зборная гуляе не вельмі ўдала, прайграе шмат і афіцыйных, і таварыскіх матчаў. У пачатку лістапада 2017-га беларускія баскетбалісткі пачнуць выступленні ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Фота: pressball.by