У жахлівай аварыі на чыгунцы ва Украіне загінулі 13 чалавек, сярод іх дзіця

Трагічнае здарэнне адбылося на чыгуначным пераездзе. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мікрааўтобуса праігнараваў сігнал семафора. Лакаматыў цягніка разарваў маршрутку на дзве часткі і працягнуў за сабой.

Загінулі 13 чалавек, 5 параненыя (сярод іх таксама адно дзіця), некаторыя з іх — у цяжкім стане. Кіроўца маршруткі, жыхар горада Сумы, 1986 года нараджэння, застаўся жывы.



 

Фота — ria.ru