У Зэльве кіроўца мікрааўтобуса збіў навучэнца мясцовага каледжа

У Зэльве кіроўца мікрааўтобуса збіў навучэнца мясцовага каледжа

Вучань зэльвенскага каледжа загінуў пад коламі мікрааўтобуса, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

Увечары 7 лістапада жыхар Зэльвы на мікрааўтобусе “Фальксваген” абганяў легкавы аўтамабіль і збіў пешахода, які ішоў па левай паласе ў сустрэчным кірунку.

Пешаходам аказаўся навучэнец каледжа, ён загінуў на месцы. Хлопец не быў пазначаны светлаадбівальнымі элементамі. Кіроўца ўцёк з месца здарэння, але быў затрыманы пры ўвядзенні плана перахопу, паведамляе БЕЛТА.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа.

Фота: padarozhnik.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі