У Заводскім раёне Мінска ў сераду не будуць адключаць ацяпленне і гарачую ваду

У Заводскім раёне Мінска ў сераду не будуць адключаць ацяпленне і гарачую ваду

У Заводскім раёне Мінска ў сераду, 17 снежня, не будуць адключаць ацяпленне і гарачую ваду. Пра гэта папярэджвала "Мінскэнерга". Планавалася, што будуць праведзены працы па мантажы цеплавой сеткі ў адной з новабудоўляў. Гэта "аб'ект гандлёвага прызначэння" на скрыжаванні вуліц Галадзеда і Чырвонаслабодскай.

Гарачая вада і ацяпленне ў мясцовых жыхароў мусіла знікнуць а 8-й гадзіне раніцы, а з'явіцца а 18-й. "Мінскэнерга" нават падрыхтавала спіс дамоў па вуліцах Ташкенцкай, Галадзеда, Ауэзава, Старобінскай, Убарэвіча, якіх закране адключэнне. Аднак у сераду з'явілася паведамленне пра тое, што будаўнічая арганізацыя ад вытворчасці працаў адмовілася. Таму ніякіх адключэнняў не будзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі